У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я.
У бліжэйшы панядзелак 11 лютага па ўсё краіне магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага сьнегу і дажджу, а таксама моцны вецер. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі пры Мінпрыроды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сыноптыкі прадказалі надвор’е ў Беларусі ў 2019 годзе
У першыя дні новага тыдня амаль па ўсё краіне будзе воблачна. 11 лютага ўначы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — мокры сьнег і дождж. Месцамі туман, на дарогах утворыцца галалёд, парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень ад 0 да плюс 6 градусаў.
Такое надвор’е захаваецца на працягу некалькіх дзён. Невялікае пахаладаньне да мінус 5 градусаў чакаецца толькі напрыканцы тыдня.