Лаву Клінтана за 25 гадоў апаганьвалі больш за 15 разоў. За гэта нікога не затрымалі. За «абразу» менскага гарадавога пакаралі мінімум 8 чалавек.
Лаву Клінтана «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці» адкрылі ва ўрочышчы Курапаты ў студзені 1994 году пры ўдзеле прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.
За 25 гадоў яе апаганьвалі 15 разоў: бурылі кувалдай, аблівалі фарбай, выкрадалі яе кавалкі. Першы раз лаву раскалолі ў 2001 годзе. Тады яе склеілі, а на месцы расколу прымацавалі вянок. Пазьней яго скралі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свастыкай, чырвонай фарбай, кувалдай... Гісторыя вандалізму ў Курапатах у 15 фактах7 лютага лаву разбурылі 15-ты раз — пабілі на 14 кавалкаў. Гэта быў другі акт вандалізму за месяц. Вінаватых ніколі не знаходзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаву Клінтана ў Курапатах зноў разбурылі. ФОТАМенскі гарадавы, які зьявіўся каля будынку МУС два гады таму, стаў самым абароненым помнікам. Каля яго стаяць камэры відэаназіраньня, а да мінакоў, якія дакранаюцца да яго, адразу выходзіць міліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахвяры менскага гарадавога. Поўны сьпісЗа поўху гарадавому, здымкі зь ім, удаўку, накінутую на помнік, накінуты шалік дый проста пацалунак ня раз затрымлівалі людзей, правяралі ў іх дакумэнты і нават судзілі. За «абразу» помніка пакаралі мінімум 8 чалавек. Агулам актывісты заплацілі каля 800 даляраў штрафаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля менскага гарадавога затрымалі чатырох чалавек. ВІДЭАЗа вандалізм у адносінах да лавы Клінтана пакуль не пакаралі нікога.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд пакараў актывістаў Спарыша і Касінерава за вянок «гарадавому»