Дызайнэр Уладзімер Цэсьлер апублікаваў лягатып для ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гісторыю стварэньня лягатыпа напісаў у сваім фэйсбуку Павел Белавус, які прапанаваў дызайнэру стварыць лягатып Дня Волі «не прывязаны да канкрэтнага года».
«Спадар Уладзімір адразу сказаў, што абавязкова павінна быць адсылка да бел-чырвона-белага сьцяга і Пагоні, бо без іх Дзень Волі не будзе Днём Волі. Адразу і з’явілася ідэя паказаць імкненьне да Волі. Вырашылі, што трэба намаляваць абрыс Пагоні ў дынаміцы, якая пакідае за сабою сьлед, а разам кампазыцыя нагадвае бел-чырвона-белы сьцяг», — напісаў Белавус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дызайнэр Саша Чабатароў намаляваў жартаўлівы лягатып #БНР101. Чаму яйка?