У менскім мікрараёне Серабранка 8 лютага быў знойдзены труп немаўляці зь пятлёй на шыі. Заведзеная крымінальная справа.
Затрымалі маці і бацьку дзіцяці, а таксама яшчэ 3 чалавек. Усе яны знаходзяцца ў статусе падазраваных. Напярэдадні яны сумесна расьпівалі сьпіртныя напоі ў кватэры, дзе дзіця жыло з бацькамі, піша Сьледчы камітэт.
Паводле інфармацыі менскіх праваахоўнікаў, у 11.20 раніцы міліцыі паведамілі, што каля аднаго з дамоў па праспэкце Ракасоўскага знойдзена цела немаўляці зь пятлёй на шыі. Дзіцяці на выгляд два месяцы.
На месцы працуе сьледча-апэратыўная група, высьвятляюцца абставіны здарэньня.
Па факце здарэньня заведзеная крымінальная справа па ч. 2. арт. 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства), паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту. Забойцу можа пагражаць сьмяротнае пакараньне (калі гэта мужчына).
Раней 8 лютага Сьледчы камітэт таксама паведаміў, што ў Баранавічах затрыманыя мужчына і жанчына, якіх падазраюць у забойстве нованароджанага, цела якога 10 чэрвеня 2015 году ў сьмецьцевым кантэйнэры выявіла рабочая Баранавіцкага ЖКГ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў гатовая разглядзець ідэю «бэбі-боксаў» — АНТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі маці, якая выкінула мёртвае немаўля ў сьметніцу