6 студзеня cьветлагорскія актывісты прынесьлі на прыём да міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэя Худыкі шасьцілітровую бутэльку з бруднымі сьцёкамі ад заводу беленай цэлюлёзы.
Прэс-сакратарка міністэрства Алена Меляшкова сказала карэспандэнту Свабоды, што рэчыва з бутэлькі накіраванае на экспэртызу.
«Мы, вядома ж, ня ведаем, адкуль гэтая вада. Але мы давяраем грамадзянам, гэтую ваду забралі і накіравалі ў Рэспубліканскі цэнтар аналітычнага кантролю для аналізу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна западозрыла Беларусь у забруджваньні ДняпраАле мы ў рэжыме онлайн адсочваем там усю экалягічную сытуацыю, робім захады, даем прадпісаньні і заўвагі заводу, якія ён выконвае. Па экспрэс-тэстах перавышэньня дапушчальных нормаў не было».
Таксама Алена Меляшкова сказала, што «ўсе грамадзяне маюць права трапіць на прыём да міністра».
«У нас няма ніякіх службаў бясьпекі ў міністэрстве, як там пішуць у сетках. Ніхто іх не абшуквае, пайшоў з вадой і пайшоў. Мы адкрытыя да дыялёгу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля інцыдэнту з адкідамі на Сьветлагорскі завод беленай цэлюлёзы прыбыў віцэ-прэм’ер ЛяшэнкаАндрэй Смалянчук, які прынёс бутэльку, сказаў, што актывісты сабралі гэтыя сьцёкі 6 лютага.
«У нас у горадзе няма такой лябараторыі, каб зрабіць тэсты. Найбліжэйшая толькі ў Жлобіне. Таму і прывезьлі ў Менск, каб міністар сам пабачыў, якога колеру гэтая вада. Каб ён панюхаў, не атрымалася. Але апэратыўна перадалі на аналізы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бруд і пена з ачышчальных збудаваньняў выцеклі на тэрыторыю «сьмярдзючага заводу» пад СьветлагорскамАктывіст мяркуе, што «міністар нічога не вырашае».
«Ён зрабіў добрую міну пры дрэннай гульні. Пакуль што абяцанкі, што ўсё будзе добра і наладзіцца. На маё пытаньне, што вядуцца пусканаладачныя працы, а абсталяваньня, якое мерала б гэтыя выкіды, няма, ён адказаў: «Ня ўсё адразу робіцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьмярдзючы завод» пад Сьветлагорскам скідае адкіды ў Бярэзіну: «У іх там і кроў ідзе, і рукі гараць». ВІДЭААктывістка Алена Масьлюкова патлумачыла, што вадкасьць забіралі ў той самай трубе ліўневай каналізацыі, якая ідзе проста ў Бярэзіну.
«Завод зьлівае туды свае прамысловыя адкіды. Яны такога бруднага, карычневага, часам нават чорнага колеру, зь пенай. Мы не аднойчы пісалі скаргі. І апошні выкід 19 студзеня быў жахлівы. Таму мы вырашылі, што паедзем да міністра і будзем патрабаваць, каб сур’ёзна заняліся гэтай праблемай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праект кітайскага заводу ў Сьветлагорску пройдзе новую экалягічную экспэртызуНа прыём да міністра прыехалі пяцёра актывістаў, аднак усіх адразу міністар не прыняў. Таму, як сказала Алена Масьлюкова, «хадзілі трыма заходамі».
«Мы далажылі міністру сытуацыю, і ён сказаў, што гэта памылкі будаўнікоў. Ён сказаў, што будзе разьбірацца па ўсіх пытаньнях і мы атрымаем адказы.
Пасьля таго як мы ўжо пабывалі ў міністра, нам тэлефанавалі людзі зь Якімавай Слабады і казалі, што былі вельмі моцныя пахі».
Што важна ведаць пра завод беленай цэлюлёзы пад Сьветлагорскам
- У 2012 годзе ў Сьветлагорску сабралі больш за 10 тысячаў подпісаў супраць новага будаўніцтва, але праект быў распачаты.
- Смурод у Якімавай Слабадзе і Сьветлагорску пачалі адчуваць у лістападзе 2017 году пасьля першых пусканаладачных работ.
- Кіраўніцтва заводу сьцьвярджала, што выкіды не аказваюць нэгатыўнага ўплыву на здароўе, аднак пасьля дзясяткаў скаргаў ва ўсе структуры ўлады ад мясцовых жыхароў, прызнала, што «газы з кепскім пахам» — мэтыльмэркаптаны. Пусканаладачныя работы былі прыпыненыя.
- 25 сьнежня 2017 году жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст, патрабуючы вырашыць праблему са «сьмярдзючым заводам».
- 7 ліпеня 2018 году ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат» пачаў пусканаладачныя працы на вытворчасьці беленай цэлюлёзы. У тэрыторыю санітарна-абарончай зоны не патрапілі дачныя ўчасткі і сельскагаспадарчыя надзелы.
- 15 верасьня мясцовыя жыхары зноўку выйшлі на пратэст у Сьветлагорску супраць выкідаў з кітайскага заводу.
- Вытворчасьць беленай цэлюлёзы нясе выкіды мэтыльмэркаптану, які ў вялікіх дозах можа выклікаць сьмерць.
- За 20 мэтраў ад заводу знаходзяцца парнікі Сьветлагорскай агароднінай фабрыкі, якая не ўключана ў санітарна-абарончую зону.
- За 350 мэтраў — вёска Якімава Слабада, яе ў ахоўную зону ўключылі.
- Меркавалася, што новы завод забясьпечыць патрэбы ўнутранага рынку і будзе вырабляць беленую цэлюлёзу на экспарт. Першапачаткова праект ацэньваўся на 700 мільёнаў даляраў. Амаль усе грошы атрыманыя з кітайскага крэдыту. Будаўнікі таксама кітайцы — кампанія САМСE.
Канцэрн «Белляспаперпрам» запэўнівае, што запуск вытворчасьці беленай цэлюлёзы «знаходзіцца пад кантролем». Пры гэтым у канцэрне адзначаюць, што ў тэрыторыю санітарна-абарончай зоны не патрапілі:
- тэрыторыі садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
- парнікі і адкрытыя надзелы Сьветлагорскай агароднінай фабрыкі;
- сядзібная жылая забудова вёскі Якімава Слабада.
«Зноў гэты смурод! Нас ратуе толькі моцны вецер». Пад Сьветлагорскам запускаюць кітайскі завод
У ліпені кіраўніцтва ЦКК абяцала, што будзе праводзіцца рэгулярны маніторынг экалягічнай сытуацыі ў раёне. Цяпер амаль штодзень на сайце Сьветлагорскага ЦКК разьмяшчаецца адпаведная інфармацыя, паводле якой выкіды не перавышаюць усталяваныя экалягічным заканадаўствам нормы (гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі).