Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2019 году, паводле папярэдніх зьвестак, склалі 7,0177 млрд даляраў ЗША. За першы месяц 2019 году яны зьнізіліся на 2 адсоткі (на 139,9 мільёна даляраў), паведамляе прэс-служба Нацбанку Беларусі.
Нацбанк патлумачыў гэтае зьніжэньне аплатамі замежных і ўнутраных пазыках на суму 650 мільёнаў даляраў.
Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі прадугледжваюць, што на пачатак 2020 году актываў Нацбанку павінны складаць не меней за 7,1 млрд. даляраў ЗША.