Эўразьвяз чакае новых прапановаў аб Брэксыце ад Лёндану, але цалкам выключае перагляд дамовы. Пра гэта на сумесным брыфінгу з прэм’ер-міністрам Ірляндыі Леа Варадкарам у Брусэлі заявіў старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. Ён удакладніў, што Эўразьвяз ня пойдзе на кампрамісы ў пытаньнях кантролю ірляндзкай мяжы.
Туск і Варадкар заявілі журналістам, што ЭЗ і Ірляндыя інтэнсіўна рыхтуюцца да выхаду Вялікай Брытаніі без пагадненьня, хоць захоўваюць надзею на ратыфікацыю дамовы. «Мне цікава, як выглядае асаблівае месца ў пекле для тых, хто прасоваў Брэксыт, нават не маючы ўяўленьня пра тое, як гэта можна ажыцьцявіць», — сказаў Туск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэрэза Мэй паабяцала, што другога рэфэрэндуму пра Brexit ня будзеУ чацьвер, 7 лютага, у Брусэлі адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй з кіраўніцтвам Эўразьвязу. Раней Мэй заявіла, што паспрабуе пераканаць Брусэль наноў узгадніць угоды па Брэксыце з улікам паправак, прынятых брытанскім парлямэнтам 29 студзеня. У прыватнасьці, дэпутаты прынялі папраўку, згодна з якой не дапускаецца зьяўленьне памежнай і мытнай інфраструктуры паміж Ірляндыяй, якая ўваходзіць у ЭЗ, і брытанскай Паўночнай Ірляндыяй. Супраць гэтага выступае Брусэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лёндане зьявіліся білборды з удзячнасьцю Пуціну за «BЯEXIT»Брытанцы прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу летам 2016 года. Вялікабрытанія далучылася да ЭЗ у 1973 годзе і стане першай краінай, якая яго пакіне. Брэксыт павінен адбыцца 29 сакавіка.
Законапраект пра Брэксыт прадугледжвае адмену акту аб Эўрапейскіх супольнасьцях 1972 году, на падставе якога краіна ўступіла ў Эўрапейскі зьвяз, а таксама замену законаў Эўразьвязу брытанскімі.