Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы павялічваецца да 30 чальцоў. У Брусэлі 6 лютага адбудзецца ўрачыстае падпісаньне пратаколу аб далучэньні да альянсу Паўночнай Македоніі.
Спэцыяльна для гэтага ў штаб-кватэру альянсу прыбывае міністар замежных спраў балканскай краіны Нікала Дымітраў. Пасьля гэтага пагадненьне яшчэ павінны ратыфікаваць парлямэнты ўсіх дзейных краін — чальцоў NATO.
Уступленьне Паўночнай Македоніі ў NATO стала магчымым пасьля таго, як краіна ўладзіла больш як 25-гадовыя супярэчнасьці наконт назвы з чальцом альянсу Грэцыяй. Атэны лічаць, што назва «Македонія» можа прывесьці да тэрытарыяльных прэтэнзій да аднайменнага грэцкага рэгіёну, які мяжуе з былой югаслаўскай рэспублікай, таму грэкі настойвалі на зьмене назвы краіны-суседкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці было б Беларусі бясьпечней у NATO? Адказы двух экспэртаўГенэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў на мінулым тыдні, што пратакол аб далучэньні зьяўляецца важнай вяхой на шляху балканскай краіны да таго, каб стаць трыццатым сябрам NATO. «6 лютага мы напішам гісторыю», — напісаў Столтэнбэрг у сетцы Twitter.
Паўночная Македонія заявіла, што чакае, што Грэцыя стане першым чальцом NATO, які ратыфікуе пратакол аб далучэньні, пасьля чаго краіна пачне называць сябе новай назвай.
Адпаведныя зьмены ў Канстытуцыю парлямэнт Македоніі ўхваліў 11 студзеня 2019 году.