Пляменьнік расейскага прапагандыста Дзьмітрыя Кісялёва асуджаны ў Нямеччыне за ўдзел у баях на Данбасе на баку «ДНР». Пра гэта тэлевядоўца паведаміў у інтэрвію Юрыю Дудзю.
Паводле Кісялёва, яго пляменьнік Сяргей ваяваў у шэрагах баевікоў «ДНР» і быў узнагароджаны мэдалём.
«Ён сказаў, што „я рускі“ і паехаў ваяваць. У яго загінуў камандзір узводу, ён узяў, так бы мовіць, на сябе камандаваньне і ўзнагароджаны нават нейкім мэдалём данецкім», — заявіў Кісялёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапагандыст Кісялёў: Калі ў Менску вырашаць застацца без Расеі, то будучыня Беларусі — прывіднаяКісялёў сьцьвярджае, што ня ведае, ці паўплывала яго прапагандысцкая праца на жаданьне пляменьніка ваяваць у «ДНР», але калі б яго сыны адправіліся ваяваць у «ДНР», ён падтрымаў бы іх, таму што «дапамога жыхарам Данбасу — гэта высакародная справа».
Пляменьнік Кісялёва мае грамадзянства Нямеччыны і быў арыштаваны пасьля таго, як пакінуў Украіну.
«Ён пасьля гэтага пайшоў у манастыр, пастрыгся ў манахі на Афоне, паехаў кудысьці ў Баўгарыю. Яго арыштавалі і адправілі ў Нямеччыну», — расказаў Кісялёў.
Цяпер, паводле тэлевядоўцы, яго пляменьнік сядзіць у турме «па вельмі дрэнным артыкуле, тэрарызм, зброя і гэтак далей —за тое, што ваяваў у непрызнанай дзяржаве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапагандысты Кісялёў і Салаўёў атрымалі галоўную тэлевізійную прэмію РасеіДзьмітрый Кісялёў — дырэктар Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня», вядзе праграму «Вести недели» вядзе на расейскім тэлебачаньні. Вясной 2014 году ён быў унесены ў санкцыйны сьпіс Эўрапейскага зьвязу. Кісялёва неаднаразова абвінавачвалі ў тым, што ў сюжэтах «Вести недели» скажаюць факты.