Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у звароце да амэрыканскага Кангрэсу аб становішчы краіны заявіў, што мае намер сустрэцца зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам 27-28 лютага ў Віетнаме.
У сваім выступе Трамп выказаў здагадку, што калі б яго ня выбралі прэзыдэнтам ЗША, краіна цяпер была б у стане вайны з Паўночнай Карэяй. Трамп дадаў, што цяпер КНДР спыніла ядзерныя выпрабаваньні, а запускаў ракет не было на працягу 15 месяцаў.
Спэцпасланьнік Трампа па Паўночнай Карэі Стывен Бігун 3 лютага прыбыў у Паўднёвую Карэю. Тады ж у сродках інфармацыі зьявіліся паведамленьні пра ягоныя плянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі Кім Чэн Ына для абмеркаваньня дэталяў другога саміту паміж ЗША і КНДР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп чакае зь нецярпеньнем сустрэчы з Кім Чэн Ынам у канцы лютага