Спэцслужбы Літвы: Масква абмяжоўвае самастойную абаронную палітыку Менску

Беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2017», верасень 2017

Расея адводзіць Беларусі ролю «буфэрнай» дзяржавы ў сваёй вайсковай дактрыне і выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для плянаваньня вайсковых апэрацый і дэманстрацыі сваёй вайсковай моцы.

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай ацэнцы пагроз, падрыхтаванай двума літоўскімі спэцслужбамі — Дэпартамэнтам дзяржбясьпекі і вайсковай выведкай Літвы.

Як паведамляе партал Delfi, спэцслужбы Літвы ацэньваюць, што паглыбленьне расейска-беларускай вайсковай інтэграцыі і эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі зьніжае магчымасьці Менску ажыцьцяўляць незалежную абаронную палітыку і палітыку бясьпекі.