Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура не выключае верагоднасьці пераходу цяперашняга палітычнага крызысу ў грамадзянскую вайну.
«Усё залежыць ад градусу шаленства і агрэсіўнасьці паўночнай імпэрыі і яе заходніх саюзьнікаў», — заявіў ён у інтэрвію, якое выйшла ў эфір у нядзелю на гішпанскім тэлеканале La Sexta. Пра гэта паведаміла «Нямецкая хваля». Паводле Мадура, афіцыйны Каракас «жадае, каб ніхто ня ўмешваўся ва ўнутраныя справы» Вэнэсуэлы. «Мы гатовыя абараняць нашу краіну» і «не здамо Вэнэсуэлу», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што дапускае варыянт вайсковага ўмяшаньня ў ВэнэсуэлеЗША разглядаюць вайсковую інтэрвэнцыю ў Вэнэсуэлу як адзін з варыянтаў сваіх дзеяньняў супраць рэжыму Мадура. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу Сі-бі-эс, якое выйшла ў эфір у нядзелю.
«Ня хочацца гаварыць пра гэта, але вядома, такі варыянт разглядаецца», сказаў ён у размове з Маргарэт Брэнан, вядучай праграмы «Тварам да краіны».