Навукоўцы стварылі падводнага робата, які расьсейвае па дне акіяна багавіньне і мікраарганізмы, што аднаўляюць каралавыя рыфы. Зараз каралы знаходзяцца на мяжы выміраньня з прычыны глябальнага пацяпленьня. Яны зьяўляюцца домам для мінімум 25% усіх марскіх відаў і прадухіляюць эрозію.