Прэзыдэнт Расеі пагадзіўся з прапановамі міністэрства абароны РФ распачаць працы «прызямленьні» «Калібраў» і стварэньня гіпэргукавай ракеты наземнага базаваньня сярэдняй далёкасьці
Гэта адбылося на сустрэчы з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеям Лаўровым і міністрам абароны Сяргеям Шойгу.
Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ. Раней стала вядома, што Расея прыпыняе ўдзел у Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея прыпыняе ўдзел у Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (РСМД)