10 самых шалёных дарог сьвету. Фотагалерэя

Лесьвіца троляў альбо Дарога троляў – частка нарвэскай нацыянальнай шашы RV63. Дарога робіць 11 рэзкіх паваротаў, ухіл дзе-нідзе складае 9%. Праехаць па ёй можна ад траўня да кастрычніка, рэшту года яе блякуе сьнег.

Шаша Юнгас альбо Дарога сьмерці ў Балівіі. Лічыцца адной з найнебясьпечнейшых дарог сьвету. Штогод тут гіне ад 200 да 300 чалавек.

Лех-Манальская шаша ў Індыі злучае Лех і Маналі. Шаша перасякае найвышэйшыя перавалы ў сьвеце, падарожжа па ёй займае два дні.

Дарога D915 зьвязвае ў Турэччыне гарады Трабзон і Байбурт. Даўжыня 106 кілямэтраў, на ёй 29 стромых уздымаў і спускаў.

У будысцкім цэнтры Ларунг Гар у кітайскай правінцыі Сычуань жыве каля 40 тыс студэнтаў і манахаў. Да Акадэміі вядзе цяжкадаступная шаша на вышыні больш як 4 кілямэтры.

Трансальпіна – шаша ў Румыніі даўжынёй 148 кілямэтраў, знаходзіцца на вышыні больш як 2000 мэтраў. У 2007 годзе была мадэрнізаваная.

Каракарумская шаша праходзіць праз Пакістан і Кітай. Гэта самая высакагорная міжнародная шаша ў сьвеце. Будавалася ад 1966 да 1986 па старажытным Вялікім шаўковым шляху.

Трансфагараш – горная шаша ў румынскіх Карпатах, была пабудаваная ў 1970-1974 на загад Нікалаэ Чаўшэску. Дарогу пабудавалі пасьля ўварваньня краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў 1968, апасаючыся падобных падзеяў у Румыніі.

Шаша Халсема лічыцца самай небясьпечнай дарогай на Філіпінах. Яе даўжыня 150 км, але каб цалкам праехаць гэтую дарогу, спатрэбіцца як найменей 10 гадзінаў.

Фуркапас высокагорны перавал у Альпах, Швайцарыя. Тут праходзілі здымкі фільма «Голдфінгер» пра Джэймса Бонда.

Бонус: Менск, кальцавая разьвязка, скрыжаваньне МКАД і Партызанскага праспэкту. Проста прыгожа.