Ва ўкраінскага палітвязьня Паўла Грыба, які ўтрымліваецца ў Расеі, выявілі сымптомы хваробы Альцгеймэра. Пра гэта спэцпраекту Радыё Свабода з удзелам «Голасу Амэрыкі» «Настоящее время» расказаў бацька Паўла Ігар Грыб.
«З гэтых аналізаў, якія зрабілі расейскія мэдыкі, украінскі прафэсар Васіль Прытула, які Паўла лечыць з самага дзяцінства, зрабіў мэдыцынскае заключэньне аб прагрэсаваньні хваробы сына.
У Паўла цяпер зьявіліся новыя хваробы, [такія] як пачатковая стадыя цырозу печані. Калі ён учора быў у нэўрапатоляга, той сказаў, што ён мае сымптомы хваробы Альцгеймэра. Жонка сказала, што лекар быў шакаваны станам ягонага здароўя», — адзначыў Ігар Грыб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкрадзены ў Беларусі ўкраінец Грыб на мяжы жыцьця і сьмерці ў расейскай турмеЁн дадаў, што ў 2017 годзе, калі ўкраінца выкралі расейскія сілавікі, Паўло рыхтаваўся да апэрацыі.
«Цяпер 2019 год. Больш за паўтара года ён знаходзіцца за кратамі. Там, дзе яго білі, дзе зь яго зьдзекаваліся; там, дзе пастаянны псыхалягічны ціск, нечалавечыя ўмовы. А я хачу ўсім нагадаць, што ён інвалід зь дзяцінства. Калі зараз тэрмінова не зрабіць апэрацыю, ён проста памрэ», — сказаў Ігар Грыб.
На мінулым тыдні Людміла Дзянісава зьвярнулася да старшыні Эўрапейскага камітэту ў пытаньнях папярэджаньня катаваньняў Мікалая Гнатоўскага з заклікам умяшацца ў сытуацыю з утрымліваньнем у Расеі ўкраінца Паўла Грыба і расьсьледаваць ужытае да яго жорсткае абыходжаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заклікаюць Расею дапамагчы выкрадзенаму ў Беларусі ўкраінцуПаўла Грыба Расея вінаваціць у тэрарызьме, але ён не прызнае віны.
Украінец зьнік у жніўні 2017 году ў беларускім Гомлі, пазьней яго знайшлі ў СІЗА ў расейскім Краснадары.
Паводле сваякоў, у Паўла Грыба партальная гіпэртэнзія — сындром павышанага ціску ў сыстэме варотнай вены, які суправаджаецца павелічэньнем селязёнкі, варыкозным пашырэньнем венаў страваводу і страўніка, асцытам, пячоначнай недастатковасьцю.