У Эстоніі дазволілі жаніцца і разводзіцца празь відэасувязь

Стары горад у Таліне

Парлямэнт Эстоніі 30 студзеня прыняў папраўкі ў закон «Аб натарыяльным пасьведчаньні», якія ад лютага 2020 году дазваляюць ажыцьцяўляць некаторыя віды натарыяльных дзеяньняў безь фізычнай прысутнасьці кліента, выкарыстоўваючы відэасувязь з натарыюсам, паведамляе «Настоящее время».

Гэта, сярод іншага, тычыцца ўступленьня ў шлюб або яго скасаваньня, атрыманьня спадчыны або адмовы ад яе, адчужэньня долі ўдзелу ў кампаніі, перадачы ў заклад маёмасьці.

Улады Эстоніі кажуць, што ў першую чаргу ў паслузе зацікаўленыя электронныя рэзыдэнты Эстоніі і тыя грамадзяне краіны, якія жывуць за мяжой: іх ў 2016 годзе налічвалася 130 тысяч чалавек.

Раней, каб узяць шлюб або разьвесьціся, ім даводзілася ехаць на радзіму або зьвяртацца ў дыпляматычнае прадстаўніцтва Эстоніі, якіх за мяжой ня так шмат.

Цяпер для таго, каб скарыстацца дыстанцыйнай паслугай, трэба пры дапамозе кампутара ўвайсьці ў праграму, распрацаваную натарыяльнай палатай Эстоніі.