Злучаныя Штаты заклікаюць улады Расеі аказаць дапамогу Паўлу Грыбу і іншым украінцам, якія ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах. Пра гэта 30 студзеня паведаміла ў твітэры амбасада ЗША ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Білі па нагах і ў жывот, здымалі на камэру», — украінец Грыб расказаў, як яго выкралі зь Беларусі«Мы глыбока занепакоеныя навінамі пра здароўе ўкраінца Паўла Грыба. Расея павінна забясьпечыць належную мэдыцынскую дапамогу ўкраінцам, якіх яна несправядліва затрымлівае, а таксама неадкладна вызваліць усіх украінскіх палітычных зьняволеных», — гаворыцца ў паведамленьні.
Украінскі амбудсмэн Людміла Дзянісава 29 студзеня заявіла, што ўкраінскі вязень Паўло Грыб знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці. Паводле яе слоў, Грыбу патрэбная неадкладная апэрацыя на сэрцы. Паўло Грыб не забясьпечваецца паўнавартасным лячэньнем, і гэта спрыяе абвастрэньню наяўных хвароб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкрадзены ў Беларусі ўкраінец Грыб на мяжы жыцьця і сьмерці ў расейскай турмеПаўла Грыба Расея вінаваціць у тэрарызьме, але ён не прызнае віну.
Украінец зьнік у жніўні 2017 года ў беларускім Гомелі, пазьней яго знайшлі ў СІЗА ў расейскім Краснадары.