Яе справу будзе разглядаць суд Заводзкага раёну Менску, працэс будзе весьці судзьдзя Аляксандар Петраш, паведамляе Tut.by.
Але працэс могуць перанесьці ў памяшканьне суду Маскоўскага раёну Менску, бо там больш прасторныя памяшканьні. Такую думку ў сваім акаўнце на Facebook выказвала прэс-сакратарка Вярхоўнага суду Юлія Ляскова.
Марына Золатава засталася адзінай фігуранткай «справы БелТА», якую будуць судзіць. Астатнія 14 фігурантаў былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці. Іх справы перавялі ў адміністратыўныя. Усе фігуранты справы кампэнсавалі шкоду, якую нібыта нанесьлі дзяржаўнаму агенцтву БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа БелТА»: галоўная рэдактарка Tut.by паскардзілася генэральнаму пракуроруАле Марыну Золатаву адмовіліся вызваляць ад крымінальнай адказнасьці. Яе будуць судзіць паводле абвінавачваньня ў бязьдзейнасьці службовай асобы. За гэта могуць пакараць як штрафам, так і 5 гадамі пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа БелТА». СК адмовіўся спыніць крымінальны перасьлед галоўнай рэдактаркі Tut.byПра «справу БелТА» стала вядома 7 жніўня, калі ў рэдакцыях Tut.by і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманьні журналістаў.
«Справа БелТА». Што важна ведаць
- У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
- 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.
- Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
- Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
- Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.