У пінскім каледжы з навучэнцаў бралі грошы за добрыя адзнакі на іспытах

Ілюстратыўнае фота

Намесьніка дырэктара каледжа і траіх выкладчыкаў падазраюць у атрыманьні хабару. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Намесьнік дырэктара і трое выкладчыкаў аднаго зь пінскіх каледжаў атрымоўвалі ад вучняў падарункавыя сэртыфікаты зь сеткавых крамаў і грошы за добрыя адзнакі на іспытах.

Пра гэта паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці Дзьмітры Іванюк.

У адносінах да ўсіх чатырох распачалі крымінальную справу за атрыманьне хабару (1 частка 430 артыкула КК). Максымальная санкцыя па гэтым артыкуле — 7 гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне падставілі». Пачалі судзіць былога дырэктара шклозаводу «Нёман» і ягонага падначаленага за хабар