На распараджэньне ўладаў на Горадзеншчыне пачалі засыпаць пяском горкі, дзе раней каталіся дзеці. Карэспандэнт Свабоды сфатаграфаваў, як гэта выглядае ў Слоніме.
Як раней пісала Свабода, горадзенскія ўлады зьбіраліся ўключыць горкі ў маршруты патруляваньня міліцыі.
«Месцы катаньня ўключаны ў маршруты патруляваньня міліцыі, а таксама рэйдаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку, — перадавала БелТА словы намесьніка старшыні аблвыканкама Віктара Лісковіча. — Дружыньнікі праводзяць з адпачывальнікамі тлумачальную працу, тлумачаць правілы бясьпекі».
![Рабочыя засыпаюць пяском горкі ў Слоніме, дзе каталіся дзеці](https://gdb.rferl.org/96ECA0B3-5D48-4256-8B09-7DC1F7A916AE_w1080_h608_b_s.jpg)
Рабочыя засыпаюць пяском горкі ў Слоніме, дзе каталіся дзеці
Лісаковіч таксама казаў, што ўлады зьбіраюцца абгарадзіць небясьпечныя месцы катаньня і засыпаць іх пяском.
Патруляваць горкі на Горадзеншчыне і ў іншых рэгіёнах пачалі пасьля таго, у Магілёве загінуў мужчына, які катаўся на цюбінгу і ўдарыўся галавой аб слуп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве загінуў малады мужчына, які зьяжджаў з горкі на цюбінгу