Як гуляюць дзікія тыграняты. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Фатапастка ў нацыянальным парку «Зямля леапарда» у Прыморскім краі Расеі зафіксавала на відэа цэлы дзень жыцьця сямейства амурскіх тыграў. Упершыню ў кадры трапілі адразу чацьвёра тыгранят: яны гуляюцца і цягаюць адзін аднаго за хвасты, пакуль іх маці палюе. Відэа было зьнятае ў сьнежні 2018 году.