Як з былым амбасадарам Паўлам Латушкам было дамоўлена пра прыезд прадстаўніцы фонду Брыжыт Бардо ў Беларусь, чаму пра ліст кіраўніка МЗС да вядомай акторкі стала вядома толькі праз месяц, і што перашкаджае беларускім зоаабаронцам стаць уплывовай сілай — у гутарцы са стваральніцай стваральніцай ініцыятывы «Мы з табой у адным доме» Вольгай Маёравай.
Некалькі дзён таму стала вядома пра ліст міністра замежных справаў Уладзімера Макея да вядомай зоаабаронцы Брыжыт Бардо. «Сталасьць любога цывілізаванага грамадзтва атаясамляецца, у тым ліку і з руплівай працай па ахове жывёлаў. Рэспубліка Беларусь надае сур’ёзнае значэньне тэме аховы жывёлаў... На заканадаўчым узроўні за жорсткае абыходжаньне з жывёламі прадугледжваецца крымінальная адказнасьць. Беларускія ўлады і грамадзкія арганізацыі актыўна працуюць па мінімізацыі магчымых выпадкаў бесчалавечнага стаўленьня да жывёлаў... Не сумняваюся, што ўсталяваньне прамых кантактаў паміж профільнымі беларускімі арганізацыямі і спэцыялістамі Вашага Фонду будзе на карысьць абодвум бакам», — гаворыцца ў лісьце.
Два месяцы таму француская актрыса Брыжыт Бардо праз адкрыты ліст заклікала Аляксандра Лукашэнку зрабіць захады, каб сродкі, якія выдзяляюцца на адлоў і забойства жывёл, накіравалі на праграмы стэрылізацыі ў супрацоўніцтве зь мясцовымі зоаабаронцамі, а таксама на прытулкі-лячэбніцы. Актрыса гатовая накіраваць у Беларусь прадстаўніка свайго фонду, каб «патлумачыць і ўкараніць канцэпцыю рэгуляцыі залішняй колькасьці сабак і катоў бяз болю і пакутаў».
У сярэдзіне сьнежня Аляксандар Лукашэнка паабяцаў адказаць на адрасаваны яму ліст Брыжыт Бардо пра абарону жывёлаў. «Рыхтуем ёй адказ. Брыжыт Бардо — велічыня, мала таго — вельмі важную тэму ўзьняла», — сказаў Лукашэнка. Адказваючы на пытаньне пра сытуацыю з усыпленьнем бяздомных жывёлаў у Менску, ён заявіў, што больш падрабязна вывучыць гэтае пытаньне.
«Калі здаровыя жывёлы кінутыя і іх усыпляюць — гэта бязладзьдзе. Але бязладзьдзе наша з вамі. Я як вясковы чалавек ведаю, адкуль зьяўляюцца бяздомныя каты і сабакі — гэта ад нас, гэта мы іх выкідаем на вуліцу. Таму мы будзем вечна змагацца з гэтай праблемай, пакуль самі мазгі ў рукі ня возьмем», — сказаў Лукашэнка.
Ліст міністра замежных справаў да Брыжыт Бардо датаваны 19 сьнежня. Чаму пра яго стала вядома фактычна праз месяц? Тлумачыць Вольга Маёрава, стваральніца ініцыятывы «Мы з табой у адным доме», які яі была ініцыятарам ліста сусьветна вядомай абаронцы жывёлаў беларускім уладам.
— Мы амаль месяц чакалі магчымасьці апублікаваць гэты ліст. Зялёнае сьвятло на публікацыю было дадзена не адразу. Адказ зьявіўся ў другой палове сьнежня, але фонд Брыжыт Бардо ня мог нам яго перадаць, пакуль нашы чыноўнікі не далі дабро. Я чакала, што ў лісьце будуць кардынальныя рэчы. Я вельмі спадзявалася, што людзі ў гэты момант думаюць, што можна зрабіць, каб выглядаць прыстойна для такога адказу. Каля я прачытала ліст, то ў мяне было расчараваньне. Я зразумела, што ўвесь гэты час прайшоў дарма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія правы маюць жывёлы ў Беларусі і краінах ЭўразьвязуРэальна нічога ня зроблена, не пачаты дыялёг па рэфармаваньні заканадаўства, па супрацоўніцтву з грамадзянскай супольнасьцю. Больш таго, мы бачым, што за апошні месяц сытуацыя складваецца яшчэ горш. Усё абмежавалася агульнымі словамі. Сытуацыя з правамі жывёлаў падобная на сытуацыю з правамі чалавека. Агульныя словы і ніякіх зьменаў.
— Пасьля ліста Брыжыт Бардо на БТ паказалі фотаздымкі Аляксандра Лукашэнкі з сабакам. Высьветлілася, што ён мае хатніх жывёлаў. Пра што гэта сьведчыць?
— Я лічу гэта наўпроставым сьледзтвам ліста спадарыні Бардо, таму што розгалас быў сур’ёзны, абвінавачваньні ў лісьце былі вельмі сурʼёзныя. Для мяне зьяўленьне гэтых фотаздымкаў — пазытыўная рэч. Гэта ўсё ж сыгнал і краіне, і Захаду, што нашы ўлады ўсё ж ня хочуць выглядаць абсалютнымі барбарамі ў вачах унутранай і міжнароднай грамадзкасьці. Тэма жывёлаў прадугледжвае міласэрнасьць, але міласэрнасьці няма ў публічнай палітыцы ў дачыненьні да людзей. Мне гэта падалося спробай паказаць, што міласэрнасьць у прынцыпе ёсьць. На жаль, адсутнасьць дыялёгу з чыноўнікамі паказвае, што чаканьні, якія зьявіліся ў мяне, калі я пабачыла гэтыя фотаздымкі, пакуль марныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адсутнасьць закону і дзяржпраграмы. 10 галоўных праблемаў зоаабаронцаў у Беларусі— У сьнежні прайшоў першы зьезд зоаабронцаў Беларусі, групу зоаабаронцаў запрашалі ў парлямэнт. Ці нейкія зрухі ўсё ж ёсьць?
— Патэнцыйна гэтыя падзеі вельмі добрыя. Мы сустракаліся пасьля зьезду з дэпутатамі. Сам факт таго, што мы гаварылі ад імя зьезду, быў істотны. Інтанацыя кантактаў зьмянілася. Калі раней нам маглі ў вочы сказаць, а каго вы прадстаўляеце, вы ўласна — ніхто, нават не зарэгістраваны, то цяпер інтанацыя зьмянілася. Яны прызнаюць, што ёсьць агульна стратэгічныя рэчы, якія яны ад нас чуюць. Яшчэ бы пабачыць гатовасьць працаваць над гэтымі стратэгічнымі рэчамі. Гэтага мы пакуль не пабачылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы чорная дзірка ў абароне жывёлаў», — арганізатарка ўсебеларускага зьезду абаронцаў жывёлаўМне балюча пра гэта гаварыць, але калі б гэты матыў агульнага зьезду прыняцьце пэтыцыі як праграмнага дакумэнту, калі б гэта ўсё атрымала разьвіцьцё ў далейшым абʼяднаньні зоаабронцаў, то гэта было бы вельмі добра і ўмацавала бы пазыцыі. На жаль, у нас вельмі атамізаванае грамадзтва. У прынцыпе сярод зоаабаронцаў я пакуль ня бачу імкненьня абʼяднацца. Гэта запавольвае і нашы кантакты з чыноўнікамі, таму што спачатку яны моцна напружыліся, сурʼёзна прынялі ідэю, што мы абʼядноўваемся, а цяпер яны прыглядаюцца да нас і бачаць, што насамрэч шмат раздраю сярод зоаабаронцаў, і мне падаецца, што гэта расхалоджвае чыноўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як зьявіўся ліст Брыжыт Бардо да Аляксандра ЛукашэнкіЯ вельмі высока цаню досьвед зоаабарончай супольнасьці ў справе захаваньня жыцьця сабак і кошак. Гэта вельмі важна. Але без высоўваньня патрабаваньняў зьмены заканадаўства сыстэмна вырашыць гэтую праблему немагчыма. Я бачу гатоўнасьць вырашаць праблему сыстэмна ў вельмі малой колькасьці зоаабронцаў і арганізацый.
— Якія цяпер у вас кантакты з фондам Бардо? Ці ёсьць супрацоўніцтва?
— Так. Гэта выклікае аптымізм. Бліжэйшая паплечніца Бардо Брыжыт Алой зьбіраецца ў сакавіку прыехаць у Беларусь. Сама Брыжыт Бардо ўжо ў дастаткова сталым узросьце, яны ня зможа прыехаць, а Брыжыт Алой — вельмі значымая фігура ў фондзе. Былі даволі канкрэтныя дамоўленасьці са спадарам Латушкам, калі ён быў амбасадарам Беларусі ў Францыі. Усё было вельмі пазытыўна і здорава. У яе склалася вельмі добрае ўражаньне пасьля кантактаў з прадстаўнікамі Беларусі. Пасьля таго, як зьмяніўся амбасадар, мы пакуль у стане чаканьня, ці зьменіцца настрой. Але мы працягваем супрацу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Алексіевіч пра сваіх сабак, зварот Бардо да Лукашэнкі і зьдзекі з жывёлаўПрадстаўнікі Фонду гатовы прыехаць у Беларусь разам з украінскімі зоаабаронцамі, у якіх досьведу болей чым у беларускіх калегаў. Яны, дарэчы, вельмі добра абʼяднаныя, у іх ёсьць Агульнаўкраінская асацыяцыя зоаабронцаў, ёсьць абʼяднаньні па гарадах, і даволі вялікі досьвед супрацы з міжнароднымі фондамі. І ўкраінцы, і французы гатовыя прыехаць і прапанаваць канкрэтную праграму дзеяньняў.