Газэты БССР да 1945 году цяпер можна паглядзець онлайн

Прэзыдэнцкая бібліятэка Беларусі выклала ў публічны онлайн-доступ паўнатэкставую калекцыю «Пэрыядычны друк Беларусі да 1945 году».

У калекцыю ўвайшлі выданьні:

  1. «Чырвоная змена»;
  2. «Рабочий»;
  3. «Советская Белоруссия»;
  4. «Звязда»;
  5. «Савецкая Беларусь».

Супрацоўнікі бібліятэкі намагаліся аблічбаваць як мага больш выданьняў, сказала Свабодзе загадчыца аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданьняў Сьвятлана Паўлавіцкая:

«Цікавасьць да пэрыядычнага друку заўсёды ёсьць. Для таго каб захаваць выданьні і зрабіць іх даступнымі для чытача, зараз у многіх бібліятэках ідзе аблічбоўваньне».

Ня ўсе з дакумэнтаў калекцыі можна паглядзець і спампаваць онлайн. Калі база дадзеных не паказвае вам PDF-файл неабходнай газэты, па яе давядзецца ісьці ў Прэзыдэнцкую бібліятэку і чытаць ужо ў лякальнай сетцы афлайн.

Пра што пісалі беларускія газэты падчас рэпрэсій 1937 году