У Флорыдзе агенты ФБР ЗША затрымалі Роджэра Стоўна, аднаго з ключавых дарадцаў Дональда Трампа ў пэрыяд прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Затрыманьне зьвязанае з «расейскім расьсьледаваньнем», якое вядзе спэцпракурор Робэрт Мюлер.
Стоўну выстаўленыя абвінавачваньні паводле сямі артыкулаў: перашкода правасудзьдзю, ціск на сьведак, каб яны давалі ілжывыя паказаньні, а таксама хлусьня сьледчым органам, паведаміў у пятніцу офіс спэцпракурора. Санкцыю на арышт дарадцы выдаў суд у Вашынгтоне напярэдадні, 24 студзеня.
Стоўн паўстане перад судом у пятніцу і можа быць арыштаваны.
Роджэр Стоўн сьцьвярджае, што ён першым, яшчэ ўвесну 1998 году, прапанаваў Трампу балятавацца на пасаду прэзыдэнта.