МЗС Беларусі рыхтуе афіцыйны камэнтар аб падзеях у Вэнэсуэле, які чакаецца каля 11.00 раніцы.
Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не камэнтуе сытуацыю са зьменай улады ў Вэнэсуэле.
«Афіцыйны камэнтар будзе крыху пазьней. Што тычыцца беларускіх грамадзянаў, яны ў Вэнэсуэле ёсьць. Пакуль у нас няма зьвестак, што зь імі», — паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы. Яго прызнаў Трамп. Ёсьць ахвяры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі Хуан Гуайдо — лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы, які абвясьціў сябе прэзыдэнтамНя менш за чатыры чалавекі сталі ахвярамі сутыкненьняў падчас пратэстаў супраць новага тэрміну прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры, якія прайшлі 23 студзеня ў сталіцы і рэгіёнах краіны.
BBC і іншыя СМІ паведамляюць пра 4 загінулых са спасылкай на зьвесткі паліцыі і няўрадавых арганізацыяў. Паводле гэтых зьвестак, адзін непаўналетні памёр у выніку агнястрэльнага раненьня ў Каракасе. Яшчэ тры чалавекі загінулі ў штаце Балівар на паўднёвым усходзе краіны.
Шэраг СМІ паведамляе пра большую колькасьць загінулых. AFP пісала пра 13 са спасылкай на праваабаронцаў, пра 16 — вэнэсуэльская El Pitazo.
Вэнэсуэльскі праваабаронца паведамляе пра 175 затрыманых пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У пратэстах у Вэнэсуэле загінулі людзі, дакладных лічбаў пакуль няма23 студзеня лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі, сьпікер парлямэнту краіны Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы перад тысячамі прыхільнікаў, якія віталі яго на вуліцах Каракаса. Ён публічна прыняў прэзыдэнцкую прысягу. Неўзабаве Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што прызнае Гуайдо кіраўніком Вэнэсуэлы, таксама Гуайдо прызнаў шэраг краінаў Лацінскай Амэрыкі (акрамя Мэксыкі, Балівіі і Кубы).
Да гэтага жыхары шэрагу раёнаў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасу 21 студзеня выйшлі на антыўрадавыя маніфэстацыі пасьля няўдалай спробы групы вайскоўцаў зладзіць мяцеж раніцай таго самага дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беспарадкі ў Вэнэсуэле. Сотні тысячаў на вуліцах, чатыры чалавекі загінулі10 студзеня пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле Мадура ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён прынёс прысягу ў Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі, якая знаходзіцца пад кантролем палітычных апанэнтаў прэзыдэнта ад сьнежня 2015 году.
Больш за дзясятак краін лацінаамэрыканскага рэгіёну заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадура.