Зьменшыць падаткі ўтрая, увесьці гендэрныя экспэртызы і эўрапейскія турмы. Аналізуем праграму беларускіх лібэралаў

Менск

Свабода працягвае знаёміць чытачоў з праграмамі беларускіх палітычных партыяў. Сёньня прапануем тэзісы праграмы Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Больш як паўсотні старонак праграмы ў некалькіх дзясятках пунктаў.

Галоўнай мэтай дзяржавы беларускія лібэралы лічаць падтрымку ініцыятывы і забесьпячэньне роўных магчымасьцяў для ўсіх грамадзянаў, а таксама абарону іх правоў, маёмасьці і асабістай годнасьці.

Дамагацца гэтага АГП зьбіраецца наступным чынам. ​

Дзяржава

  • дзяржаўнымі будуць гістарычныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня»
  • пераход да парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі
  • паступовы пераход узброеных сіл на кантрактную сыстэму
  • скарачэньне колькасьці дзяржаўных службоўцаў
  • увядзеньне конкурснай асновы для замяшчэньня пасадаў у дзяржаўным апараце

Выбары

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

  • у склад камісій павінны ўваходзіць прадстаўнікі ўсіх вылучаных кандыдатаў
  • будзе адмененае датэрміновае галасаваньне або адбудзецца яго жорсткая рэглямэнтацыя
  • пры падліку галасоў усе чальцы камісіі, а таксама назіральнікі і журналісты павінны бачыць кожны бюлетэнь і дакладна разумець, за каго аддадзены гэты голас
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сойм, талер, 16 ваяводзтваў, рэстытуцыя і люстрацыя. Што прапануе каманда Пазьняка

Мова і культура

  • АГП абяцае дамагацца рэальнага статусу беларускай мовы як дзяржаўнай, а ў пэрспэктыве — адзінай дзяржаўнай
  • Паступовы перавод сфэраў адукацыі, дзяржаўнага кіраваньня і справаводзтва на беларускую мову
  • населеным пунктам будуць вернутыя гістарычныя беларускія назвы
  • з тапанімікі будуць выключаныя імёны выпадковых і нявартых людзей

Уласнасьць

Увядзеньне прыватнай уласнасьці на зямлю​

Сям’я і гендэрная роўнасьць

  • падтрымка шматдзетных, апякунскіх сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
  • прыняцьце законаў «Аб роўных правах і роўных магчымасьцях жанчын і мужчын» і «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту»
  • правядзеньне гендэрнай экспэртызы пры прыняцьці ўсіх нарматыўных актаў, распрацоўцы і рэалізацыі ўсіх дзяржаўных праграм, рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў
  • спрыяньне роўнаму прадстаўніцтву жанчын і мужчын ва ўсіх кіруючых органах партыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары праз інтэрнэт і скарачэньне міліцыі ўдвая. Якую Беларусь хоча пабудаваць Статкевіч

Суды і праваахоўныя органы

  • адмена сьмяротнага пакараньня
  • судзьдзяў пераатэстуюць
  • органы міліцыі рэарганізуюць і скароцяць
  • будзе ўведзеная пасада ўпаўнаважанага ў пытаньнях правоў чалавека, які выбіраецца парлямэнтам
  • будзе праведзеная амністыя ў мэтах скарачэньня «турэмнага насельніцтва»
  • умовы знаходжаньня ў месцах пазбаўленьня волі будуць прыведзеныя ў адпаведнасьць зь міжнароднымі і эўрапейскімі стандартамі
  • штрафы будуць зьменшаныя, адміністрацыйны арышт стане выключнай мерай спагнаньня і скарочаны да трох сутак

Барацьба з карупцыяй

  • будзе створаны адзіны кантрольны орган для барацьбы з карупцыяй
  • службовыя асобы ўсіх узроўняў улады і чальцы іх сем’яў будуць абавязаныя дэкляраваць крыніцы даходаў
  • будзе разьвівацца рынак ахоўных паслуг, строга рэглямэнтаваны дзяржавай

Мясцовае самакіраваньне

Помнік Магдэбурскаму праву ў Менску

  • ​органы мясцовага самакіраваньня могуць выконваць усе грамадзкія задачы: адукацыя, грамадзкая ахова здароўя, камунальная гаспадарка, будаўніцтва, падтрыманьне інфраструктуры, дарогі, электрычнасьць, паліцыя, турмы і г. д.
  • мясцовыя бюджэты будуць утварацца за кошт абавязковай долі ў агульнадзяржаўных падатках i зборах, а таксама за кошт мясцовых збораў і падаткаў, стаўкі якіх могуць усталёўваць самі мясцовыя ўлады

СМІ

  • змаганьне з інфармацыйнай манаполіяй суседняй дзяржавы
  • АГП абяцае акцыянаваць дзяржаўнае радыё і тэлебачаньне з наступным стварэньнем грамадзкага вяшчаньня і продажам акцый на адкрытым рынку
  • будзе праведзеная дэманапалізацыя і прыватызацыя друкарняў, тэле- і радыёперадатчыкаў, сыстэмы распаўсюду газэт і часопісаў

Сацыяльная палітыка і пэнсіі

  • пераход на індывідуальны характар аказаньня фінансавай дапамогі
  • пераход на сыстэму індывідуальных пэнсійных рахункаў
  • стварэньне эфэктыўнай страхавой мэдыцыны
  • пераход да назапашвальнага прынцыпу фармаваньня пэнсіяў, пры якім рабочыя робяць адлічэньні ў назапашвальныя фонды
  • грамадзянам мусіць быць гарантаванае права атрыманьня ў спадчыну пэнсійных зьберажэньняў

Адукацыя

Студэнцкае мястэчка ў ЗША

  • распрацоўка заканадаўства ў справе ўвядзеньня адукацыйных ваўчараў, якія дазваляюць бацькам выбіраць навучальныя ўстановы для дзяцей без прывязкі да месца жыхарства
  • адмена прымусовага разьмеркаваньня студэнтаў
  • перадача ВНУ усіх актываў і зямлі, на якой разьмешчаныя дадзеныя навучальныя ўстановы, права на самакіраваньне і выбару праграм навучаньня
  • зьніжэньне вучэбнай нагрузкі для настаўнікаў школ да 650 гадзін на год
  • рэалізацыя ў школах прынцыпу «больш думаць, менш зубрыць»
  • зьняцьце бюракратычных бар’ераў на шляху стварэньня і функцыянаваньня прыватных школ
  • ніякая канфэсія ня дапускаецца ў сфэру сьвецкай адукацыі

Ахова здароўя

  • разьвіцьцё сыстэмы прыватных паліклінік і бальніц
  • пераход службы аховы здароўя на страхавы характар з захаваньнем бясплатных мэдычных паслуг
  • стварэньне сыстэмы 100-працэнтнай кампэнсацыі паслуг сыстэмы аховы здароўя для грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне

Экалёгія

  • усе забруджаныя радыяактыўнымі рэчывамі землі, на якіх немагчыма атрымліваць чыстую прадукцыю, вывесьці з сельскагаспадарчага карыстаньня
  • будзе адноўленая праца неабходнай колькасьці санаторыяў і прафілякторыяў у мэтах эфэктыўнай рэабілітацыі здароўя насельніцтва, якое жыве на забруджаных тэрыторыях
  • вырошчваньне сельскагаспадарчых культур ля прыдарожных палос будзе спыненае

Эканоміка

  • ​стаўка адзінага падатку для ІП будзе зьменшаная ў тры разы, яны атрымаюць права свабоднага найму работнікаў, а стаўкі арэнды ў аб’ектах, якія належаць дзяржаве, будуць зьменшаныя ў тры разы
  • падатковая нагрузка на малы бізнэс зьменшыцца, як мінімум, на 40%
  • павышэньне дапамогі па беспрацоўі з $24 (на чэрвень 2018 г.) да $120
  • увядзеньне адзінай стаўкі падатку на даданую вартасьць у памеры 15%
  • наданьне інтэрнэт-правайдэрам права без пасярэдніцтва РУП «Белтэлекам» купляць міжнародны трафік на зьнешніх рынках
  • прыватызацыя беларускіх банкаў
  • ліквідацыя асаблівага статусу «Белдзяржстраху», пашырэньне паслуг добраахвотнага страхаваньня
  • поўная адмова ад ГОСТаў і хутчэйшы пераход на стандарты ISO на тавары і паслугі
  • увядзеньне ў аднабаковым парадку бязьвізавага рэжыму перамяшчэньня грамадзян краін ЭЗ (ня толькі праз аэрапорты)

Аграрная рэформа

  • права прыватнай уласнасьці на зямлю ў поўным аб’ёме
  • стварэньне рынку зямлі, наданьне права вываду зямлі зь сельскагаспадарчага абароту
  • прыняцьце закону аб іпатэцы, які прадугледжвае заклад зямлі пад крэдыты

Зьнешняя палітыка

  • Беларусь павінна ставіць сваёй стратэгічнай мэтай адпавядаць крытэрам для ўступленьня ў Эўразьвяз
  • будуць падпісаныя дамовы аб фармаваньні зоны свабоднага гандлю з Польшчай, краінамі Балтыі, Украінай удзел
  • у праектах з Кітаем забясьпечыць беларускім вытворцам доступ ня толькі да кітайскага рынку, але і да іншых рынкаў Азіяцка Ціхаакіянскага рэгіёну
  • адносіны з Расеяй патрабуюць новага базісу. Яны мусяць фармавацца на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай эканамічнай выгады.