Як ахоўваюць магілу сына Януковіча ў Крыме. ВІДЭА

Бюст Віктару Януковічу-малодшаму.

На Паўночным баку Севастопаля знаходзяцца Братэрскія мэмарыяльныя могілкі. Тут спачываюць 50 тысяч удзельнікаў Крымскай вайны і малодшы сын зьбеглага ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Пасьля гібелі ў 2015 годзе Віктара Януковіча-малодшага пахавалі на анэксаваным паўвостраве. Яго магіла выглядае як будучы сямейны склеп. У дадатак да кругласуткавай аховы і вартавога сабакі - бюст з чорнага мармуру. Падобны помнік узвышаецца над пахаваньнем рускага генэрала Хрулёва.

Месцаў на могілках няма, але толькі не для Януковіча. Каго могуць пахаваць побач, вырашае асабіста настаяцель Сьвята-Нікольскага храма, якому і належыць могілкі.

Як забраніраваць месца на такіх VIP-могілках, і колькі каштуе магіла побач зь Януковічам, даведваліся журналісты праекту Радыё Свабода Крым.Реалии.