Грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі — самыя законапаслухмяныя замежнікі на тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў на сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства грамадзкай бясьпекі КНР.
Як паведамляецца на сайце МУС, праваахоўнікі абмеркавалі пытаньні бясьпекі індустрыяльнага парку «Вялікі камень», а таксама праект пратаколу аб супрацоўніцтве паміж МУС Беларусі і МГБ КНР.
Як сказаў Аляксандар Барсукоў, ад кастрычніка 2018 году дзеля падтрыманьня парадку задзейнічаны аўтапатруль Смалявіцкага аддзелу дэпартаменту аховы. Супрацоўнікі падразьдзяленьня грамадзянства і міграцыі Смалявіцкага РАУС двойчы на тыдзень у будынку адміністрацыі парку выконваюць усе адміністрацыйныя працэдуры: рэгістрацыя замежных грамадзянаў, выдача дазволаў на ажыцьцяўленьне працоўнай дзейнасьці і на часовае пражываньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афшор не для ўсіх. Колькі каштуе зямля і нерухомасьць у кітайска-беларускім парку «Вялікі камень»