Мастак Аляксей Панцюк-Жукоўскі расказвае пра свой дыптых, прысьвечаны падпісаньню Белавескіх пагадненьняў

Your browser doesn’t support HTML5

Менскі мастак Аляксей Панцюк-Жукоўскі напісаў дыптых, прысьвечаны пераломнаму моманту беларускай гісторыі — падпісаньню Белавескіх пагадненьняў, якія прывялі да незалежнасьці былых савецкіх рэспублік.

​Першая праца — «Тайная вячэра» — факталягічная: 8 сьнежня 1991 году ў рэзыдэнцыі Віскулі першыя асобы і кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны дамаўляюцца пра стварэньне Садружнасьці незалежных дзяржаў, тым самым ставячы крыж на існаваньні Савецкага Саюзу.

Другая — «Шлях да адраджэньня» — сымбалічная: Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук «рассоўваюць» жалезную заслону СССР і рушаць у вольную будучыню. На абедзьвюх карцінах лідэры з нацыянальнай сымболікай: бел-чырвона-белы сьцяг беларусаў, расейскі трыкалёр і жоўта-блакітны ўкраінцаў.