У Курапатах 21 студзеня актывісты ладзілі прэс-канфэрэнцыю адносна крыжа, дэмантаванага лясгасам 27 сьнежня.
На выезьдзе машыну журналістаў «Белсату» спынілі супрацоўнікі ДАІ, міліцыянты і «людзі ў цывільным». ДАІ спачатку сьцьвярджала, што спыніла машыну для праверкі дакумэнтаў, ды пасьля паправілася: артыкул 22.9 — парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. У чым было парушэньне, праваахоўнікі ня ведалі. Затрыманых павезьлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.
За мінулы год толькі Вольгу Чайчыц штрафавалі 14 разоў за працу на «Белсат» — яна, як і іншыя супрацоўнікі каналу, ня мае акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў Беларусі. Ёй і мужу — журналісту Андрэю Козелу — прысудзілі за мінулы год штрафаў на 20 тысячаў рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпартэры бязь межаў» заклікалі «націснуць» на беларускія ўлады