«Order! Order!» — гэтыя словы, якімі сьпікер брытанскага парлямэнту Джон Бэркаў заклікаў дэпутатаў да парадку, сталіся гітом інтэрнэту пасьля пасяджэньня 15 студзеня сёлета, на якім вырашаўся лёс пляну прэм’еркі Тэрэзы Мэй адносна выхаду Брытаніі з ЭЗ.
Джон Бэркаў займае пасаду сьпікера ад 2009 году. Належыць да партыі кансэрватараў, аднак займае памяркоўныя пазыцыі. У пытаньні рэфэрэндуму 2016 году наконт удзелу Вялікабрытаніі ў Эўрапейскім зьвязе ён выступаў за тое, каб краіна засталася ў ЭЗ.