У Полацку машына ўехала ў людзей на прыпынку. ВІДЭА

Удзень 15 студзеня ў Полацку аўтамабіль уехаў у групу людзей на аўтобусным прыпынку. Пра пацярпелых не паведамляецца. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не загінуў.

Відэа з камэры назіраньня апублікаванае на старонцы «Навіны Наваполацк-Полацк» у Instagram — сьцьвярджаецца, што гэта адбылося на прыпынку «Полацк-шкловалакно».

Машына рухалася заднім ходам на даволі вялікай хуткасьці. Пасьля сутыкненьня аўто ад’ехала наперад.

ДАІ Віцебскай вобласьці пацьвердзіла зьвесткі пра здарэньне парталу Onliner.by, але паабяцала агучыць падрабязнасьці пазьней. Кіроўца затрыманы, на яго складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.