Спэцыялізаваны міжраённы суд Алма-Аты прысудзіў абвінавачаным у забойстве казахстанскага фігурыста Дзяніса Тэна — 24-гадовым Арману Кудайбэргенаву і Нуралы Кіясаву — 18 гадоў пазбаўленьня волі ва ўстанове строгага рэжыму.
Пракурор прасіў для іх па 20 гадоў.
Іх хаўрусьніцы, 23-гадовай Жанар Талыбаевай, абвінавачванай у неданясеньні пра злачынства, прысудзілі 4 гады.
Падсудныя, выступаючы на папярэдніх пасяджэньнях, раскайваліся і прасілі прабачэньня ў сваякоў забітага спартоўца, але прасілі перакваліфікаваць абвінавачваньне: паводле іх вэрсіі, яны зьбіраліся толькі абрабаваць, але ня мелі намеру на забойства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі падазраваных у забойстве фігурыста-чэмпіёна Дзяніса ТэнаДзяніс Тэн загінуў 19 ліпеня 2018 году. Ён засьпеў на месцы злачынства мужчын, якія скручвалі з аўтамабіля люстэрка. Калі Тэн паспрабаваў ім перашкодзіць, тыя ўдарылі яго нажом. Крывацёк было такім моцным, што нягледзячы на намаганьні мэдыкаў, спартовец сканаў у лякарні ў той жа дзень.
Дзяніс Тэн быў вельмі папулярны ў Казахстане, Расеі і многіх іншых краінах. На Алімпійскіх гульнях у Сочы ён атрымаў бронзавы мэдаль, стаў чэмпіёнам VII Зімовых азіяцкіх гульняў. Яму было 25 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурыста-чэмпіёна Дзяніса Тэна ў Казахстане забілі нажом