Фэдэральная пракуратура ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кітайскага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталяваньня Huawei Technologies Co. па падазрэньні ў крадзяжы камэрцыйных сакрэтаў у амэрыканскіх партнэраў.
Пра гэта паведамляе газэта The Wall Street Journal. Паводле дадзеных выданьня, сярод іншага гаворка ідзе пра прыладу, якую амэрыканская T-Mobile выкарыстала для тэставаньня смартфонаў.
Матэрыялаў справы ўжо дастаткова, каб неўзабаве Huawei было прад’яўленае афіцыйнае абвінавачаньне, паведамляе Reuters. Міністэрства юстыцыі ЗША і Huawei не камэнтуюць паведамленьні СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японцы адмаўляюцца ад дзяржзакупак Huawei і ZTE у сувязі з пагрозай шпіянажуHuawei — адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталяваньня і мабільных тэлефонаў.
Раней ЗША ўнесьлі кампанію ў чорны сьпіс пастаўшчыкоў абсталяваньня для дзяржаўнага выкарыстаньня. Амэрыканская выведка западозрыла Huawei ў нядобрасумленных сувязях з кітайскім урадам. У Вашынгтоне лічаць, што з дапамогай абсталяваньня кампаніі кітайскія ўлады могуць зьбіраць дадзеныя, якія ўяўляюць камэрцыйны або ваенны інтарэс для Пэкіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cуд ў Канадзе адпусьціў дачку заснавальніка кампаніі Huawei пад заклад памерам $ 7,5 мільёнаАд выкарыстаньня інфраструктуры Huawei адмовіліся таксама ўлады Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Рашэньне забараніць дзяржаўныя закупкі абсталяваньня кампаній Huawei прынялі і ўлады Японіі. У сьнежні чэскія органы нагляду над кібэрбясьпекай перасьцераглі мясцовы ўрад ад выкарыстаньня абсталяваньня Huawei.
На мінулым тыдні польскія спэцслужбы затрымалі дваіх падазраваных у супрацоўніцтве з кітайскай выведкай. Адзін зь іх — дырэктар продажаў Huawei ў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрыманыя двое падазраваных кітайскіх шпіёнаў