Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лістападзе 2018 году мэдыянны заробак у Беларусі склаў 751,1 рубля. Сярэдні ж заробак у тым жа месяцы па краіне быў 994 рублі. Тлумачым, што гэта за характарыстыкі і куды падзелася розьніца паміж імі.
Сярэдні налічаны заробак — гэта сума ўсіх заробкаў у краіне, падзеленая на колькасьць тых, хто атрымаў заробак (да выманьня падаткаў і збораў), то мэдыянным заробкам лічыцца не «сярэдні па грошах», а як «сярэдні па людзях».
Мэдыянны заробак — такі, які атрымаў умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», калі палова людзей зарабіла больш за яго, а палова менш за яго. То бок, калі б у краіне працаваў 101 чалавек і быў бы рэйтынг іхных заробкаў, то мэдыянным быў бы заробак 51-га ў рэйтынгу.
Дык дзе зарабляюць «папяццот»?
У ніводнай з абласьцей Беларусі мэдыянны заробак не дасягнуў 1000 рублёў, піша БелТА. Больш за ўсіх па краіне зарабляе сярэдні менчук — 977 рублёў, найменш сярэдні жыхар Віцебшчыны — 387,9 рубля 670,4 рубля.
Найвышэйшыя заробкі — у IT-сфэры, найніжэйшыя — у творчых людзей і працаўнікоў спартовай галіны. Некаторыя лічбы заробкаў за лістапад 2018 году такія:
- ІТ: мэдыянны — 2 924,7 р., сярэдні — 3 913,6 р.;
- Фінансы і страхаваньне: мэдыянны — 1 119,5 р., сярэдні —1 459,5 р.;
- Дзяржаўнае кіраваньне: мэдыянны —970,4 р., сярэдні не называлі;
- Навуковыя дасьледаваньні: мэдыянны —1 005 р., сярэдні — 1 414,3 р.;
- Будаўніцтва: мэдыянны — 919,6 р., сярэдні —1 103 р.;
- Транспарт: мэдыянны —892,3 р., сярэдні — 1 056,5 р.;
- Прамысловасьць: мэдыянны —874,7 р., сярэдні —1 100,7 р.
Лукашэнка ўжо больш за 10 гадоў абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але ў 2017 годзе ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гіпэрмаркет Prostore адкрыў вакансіі для вазочнікаў і людзей з парушэньнямі слыху