Траціна дзейсных супрацоўнікаў ААН хоць бы раз за апошнія два гады зазнала на працы розныя формы сэксуальных дамаганьняў.
Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні, якое было праведзена кампаніяй Deloitte на замову ААН. Апытаныя супрацоўнікі, у прыватнасьці, расказалі пра абразьлівыя жарты, заўвагі аб зьнешнасьці сэксуальнага характару, намёкі і фізычныя дзеяньні.
Паводле вынікаў дасьледаваньня, дзьве траціны тых, хто рабіў дамаганьні — мужчыны. Каля 25 адсоткаў — кіраўнікі найвышэйшага і сярэдняга зьвяна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад мяне патрабавалі сэксуальных паслуг». Упершыню ў Грузіі дзяўчына выйграла суд супраць працадаўцыУ лісьце на імя супрацоўнікаў арганізацыі генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў «ацьверазеньнем» вынікі апытаньня супрацоўнікаў.
Паводле словаў Гутэрыша, статыстыка дамаганьняў у ААН не адрозьніваецца ад статыстыкі ў іншых арганізацыях. Аднак ААН павінна адпавядаць больш высокім стандартам, падкрэсьліў генэральны сакратар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Оксфардзкі слоўнік назваў слова году-2018