Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў трэці этап адкрытага тэніснага чэмпіянату Аўстраліі.
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ў матчы 1/32 фінала перамагла брытанку Кэйці Болтэр. Наступнай суперніцай беларускай спартоўкі стане Аманда Анісімава, 1/16 фінала адбудзецца 18 студзеня.
Аляксандра Сасновіч была мацней за эстонскую тэнісістку Анэт Контавэйт, і ў трэцім этапе 18 студзеня сустрэнецца з расейскай Анастасіяй Паўлючэнкавай.