Супрацоўнікі Акцябрскага РАУС Гомельскай вобласьці 15 студзеня затрымалі блогера Андрэя Павука. У момант затрыманьня Павук вёў жывы эфір на сваім YouTube-канале.
Дзяжурны Акцябрскага РАУС паведаміў Свабодзе, што Павука затрымалі для высьвятленьня асобы і адпусьцяць менш чым праз 3 гадзіны.