Лукашэнка прызначыў новага амбасадара ў Францыю і звольніў Паўла Латушку

Павал Латушка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня прызначыў Ігара Фісенку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры UNESCO.

Папярэднік Фісенкі Павал Латушка займаў гэтую пасаду з лістапада 2012 году.​ Новае месца працы Латушкі не называецца.

Да прызначэньня Фісенка ўзначальваў галоўнае консульскае ўпраўленьня міністэрства замежных спраў Беларусі.