Сымбаль няскоранасьці. Чэскі студэнт Ян Палах: 50 гадоў пасьля самаспаленьня
22 студзеня 1969 году людзі прыносяць кветкі і запальваюць сьвечкі ля помніка Сьвятому Вацлаву на Вацлаўскай плошчы ў Празе ў памяць пра памерлага ад апёкаў пасля акту самаспаленьня Яна Палаха.
Ян Палах падчас вучобы ў Карлавым унівэрсытэце
Студэнцкая галадоўка на Вацлаўскай плошчы, якую абвясьцілі праскія студэнты пасьля самаспаленьня Яна Палаха
Пакой у студэнцкім інтэрнаце, дзе Ян Палах жыў у часе вучобы. Фатаграфія зробленая ў 1969 годзе, пасьля яго сьмерці
20 студзеня 1969 году: студэнцкая дэманстрацыя ў Празе. На заднім пляне - партрэт Яна Палаха
20 студзеня 1969 году: студэнцкая дэманстрацыя ў Празе з партрэтамі Палаха
20 студзеня 1969 году. Удзельнікі студэнцкай дэманстрацыі на Вацлаўскай плошчы
22 студзеня 1969 году. Чарга на Старамесцкай плошчы ў Празе на разьвітаньне зь Янам Палахам, які памёр 19 студзеня 1969 году пасьля самаспаленьня
Маці Яна Палаха Лібушэ разам з сынам Іржы на пахаваньні Яна Палаха ў Празе
Разьвітаньне зь Янам Палахам
15 студзеня 1989 году. Паліцыя рыхтуецца да разгону дэманстрацыі, арганізаванай з нагоды 20-годзьдзя зь дня сьмерці Яна Палаха
15 студзеня 1989 году. Затрыманьне падчас дэманстрацыі, арганізаванай з нагоды 20-годзьдзя зь дня сьмерці Яна Палаха. Нягледзячы на жорсткую рэакцыю паліцыі, акцыя працягвалася некалькі дзён.
Нягледзячы на разгоны, акцыі, прымеркаваныя да 20-годзьдзя самаспаленьня Яна Палаха, працягвалася некалькі дзён. Гэтыя падзеі былі названыя «Тыдзень Палаха» і сучасныя гісторыкі лічаць іх прадвесьцем «аксамітнай рэвалюцыі», якая прывяла да адстаўкі камуністычнага ўраду і правядзеньня ў Чэхаславаччыне свабодных выбараў.
Прэзыдэнт Чэхаславаччыны Вацлаў Гавэл адкрывае ў 1999 годзе бюст Яна Палаха