Прадстаўнік шпіталю ў Гданьску, куды ўчора ўвечары трапіў мэр гораду, паведаміў, што Павал Адамовіч памёр. Пра гэта журналістам распавёў хірург Томаш Стэфаняк.
Як сказаў раней Томаш Стэфаняк, Павал Адамовіч перанёс апэрацыю пасьля нападу 13 студзеня, якая працягвалачя 5 гадзінаў. Мэр атрымаў сур’ёзныя раненьні сэрца, дыяфрагмы і ўнутраных органаў.
Стан Адамовіча ацэньвалі як «вельмі цяжкі». Пасьля апэрацыі ён знаходзіўся ў фармакалягічнай коме.
Напад адбыўся падчас фіналу штогадовай дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі». На сцэну, дзе адбывалася дзея, забег мужчына і ўдарыў палітыка нажом. Пасьля гэтага нападніка затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрыяў беларускай мове і аб’езьдзіў усю Беларусь. 8 фактаў пра мэра Гданьску, якога атакавалі з нажомНападнік прарваўся на сцэну і нанёс мэру ня менш двух удараў нажом у вобласьць сэрца. Ён быў затрыманы на месцы, але пасьпеў крыкнуць у мікрафон, што раней быў несправядліва пасаджаны ў турму па віне апазыцыйнай партыі "Грамадзянская плятформа", чальцом якой быў Адамовіч.
Па дадзеных прэсы, нападнік быў раней асуджаны за ўзброеныя напады на банкі. Паведамляецца таксама, што ў яго ёсьць праблемы з псыхікай.
Адамовіч узначальваў Гданьск ужо 20 гадоў. Ён вядомы дзяяч апазыцыі.
Спачуваньні з нагоды сьмерці палітыка выказаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
«Ня стала пана прэзыднта Паўла Адамовіча. Смуткуем і молімся разам з сям’ёю, сябрамі і ўсімі людзьмі добрай волі. Прашу Пана Бога падтрымаць сям’ю памерлага. Варожасьць і насільлепрынесла плён і боль. Нам нельга з гэтым зьмірыцца».
У Гданьску і шэрагу іншых гарадоў Польшчы ў панядзелак увечары пройдуць вулічныя акцыі супраць гвалту.