У сьнежні 2018 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,8%. У 2018 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 5,6% — на 1% больш, чым за 2017 год.
Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя была заплянавана на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі прагназаваў інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.
У 2018 годзе цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 5,6%. Цэны на паслугі — на 8,1%. Інфляцыя на не спажывецкія тавары склала 3,8%.
Летась Міністэрства працы не індэксавала месячныя заробкі беларусаў, калі інфляцыя не перавышала 5%.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя