Хто будзе інтэграваць Беларусь і Расею. 30 імёнаў

Ілюстрацыйнае фота. Уладзімір Пуцін (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка (справа) падчас чатырохбаковай сустрэчы ў Менску адносна вайны на Данбасе, 26 жніўня 2014 году

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас падпісаў распараджэньне (PDF) аб стварэньні рабочай групы «па выпрацоўцы прапановаў аб далейшым разьвіцьці беларуска-расейскай інтэграцыі». У групу ўвайшлі 30 чалавек.

Стварэньне працоўнай групы анансаваў 25 сьнежня 2018 году расейскі віцэ-прэм’ер Антон Сілуанаў падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Гэта адбылося неўзабаве пасьля жорсткай адмовы Лукашэнкі ад «ультыматуму Мядзьведзева».

Але тады гаворка ішла пра тое, што такую групу супольна створаць Беларусь і Расея. Згодна ж з распараджэньнем Румаса беларуская група ўносіць прапановы ў беларускі Савет Міністраў, а з расейскай групай проста «ўзаемадзейнічае».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў недарэчнымі размовы пра аб’яднаньне з Расеяй і аўтакефалію БПЦ

Расейская група была створаная яшчэ 28 сьнежня, яе ўзначаліў міністар эканамічнага разьвіцьця Максім Арэшкін. Поўны склад групы не публікаваўся.

У «сьпісе Румаса» 30 імёнаў. Зь міністэрстваў у ім не прадстаўленыя толькі Мінархітэктуры, Мінінфарм, Мінлясгас і МінЖКГ.

Міністры

Дзьмітры Круты — міністар эканомікі, кіраўнік групы.

Віктар Каранкевіч — міністар энэргетыкі.

Намесьнікі міністраў

Андрэй Еўдачэнка — намесьнік міністра замежных спраў, намесьнік кіраўніка групы.

Аляксандар Баравуля — намесьнік міністра спорту.

Натальля Гардзеенка — намесьніца міністра сувязі.

Натальля Жукава — намесьніца міністра аховы здароўя, галоўная санітарная лекарка Беларусі.

Сяргей Задзіран — першы намесьнік міністра юстыцыі.

Андрэй Картун — намесьнік міністра гандлю.

Дзьмітры Кійко — намесьнік міністра фінансаў.

Генадзь Ласута — намесьнік міністра надзвычайных сытуацый.

Аляксей Ляхновіч — намесьнік міністра транспарту.

Мікалай Мельчанка — намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі.

Генадзь Сьвідзерскі — першы намесьнік міністра прамысловасьці.

Эла Сяліцкая — намесьніца міністра падаткаў.

Раіса Сідарэнка — намесьніца міністра адукацыі.

Іван Сьмільгінь — намесьнік міністра сельскай гаспадаркі, дырэктар дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду.

Ігар Старавойтаў — намесьнік міністра працы.

Андрэй Хмель — намесьнік міністра прыроды.

Сяргей Шарамецеў — намесьнік міністра культуры.

Мінантыманапрэгіг! Тэст пра беларускія міністэрствы >>>

Іншыя

Уладзімер Сямашкаамбасадар Беларусі ў Расеі.

Ала Бодак — старшыня пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Ігар Будкевіч — першы намесьнік старшыні Памежнага камітэту.

Валер Варанецкі — старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Алег Воінаў — памочнік міністра абароны, начальнік дэпартамэнту міжнароднай вайсковай супрацы.

Сяргей Калечыц — намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку.

Аляксандар Курлыпа — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Уладзімер Арлоўскі — першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Андрэй Рыбакоў — старшыня Дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі.

Ігар Сяргеенка — першы намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Сяргей Чыжык — першы намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тактыка Менску — зацягнуць расейцаў у беларускае перамоўнае балота