Санкцыі ЗША перакрылі пастаўкі з Амэрыкі і Японіі матэрыялаў для кампазытнага крыла пасажырскага самалёта МС-21, якое распрацоўваецца ў Расеі.
Кампазытнае крыло называецца адной з ключавых асаблівасьцяў праекту — але без замежных матэрыялаў выпуск самалёта будзе адкладзены як мінімум на пяць гадоў — з 2020 году, піша газэта «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы ў авіяцыйнай галіне і апараце ўраду.
МС-21 павінен стаць першым сярэднемагістральныя самалётам, створаным у постсавецкай Расеі. Падоўжанае кампазытнае крыло павінна было стаць адным зь ягоных канкурэнтных пераваг. Яно, як сьцьвярджаюць распрацоўнікі, павышае эканамічнасьць самалёта і павялічвае шырыню салёну ў параўнаньні з аналягамі ад Boeing і Airbus.
Экспэрты згодныя, што адмова ад «чорнага крыла» пазбаўляе сэнсу праект, кошт якога ацэньваoся Падліковай палатай Расеі ў больш за 6,5 млрд даляраў.