Гіпэрмаркет Prostore шукае кантралёраў-касіраў, вакансіі даступныя для вазочнікаў і людзей з парушэньнямі слыху, піша Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў. У аддзеле пэрсаналу Prostore гэтую інфармацыю пацьвердзілі.
Таксама Свабодзе сказалі, што людзей шукаюць для працы ў адным з гіпэрмаркетаў, пасьля праект будуць пашыраць. Цяпер кампанія плянуе прыняць на працу 2-3 чалавек з парушэньнямі слыху ці на вазку.
Вакансія прадугледжвае:
- разьлік пакупнікоў;
- выкладку тавару ў прыкасавай зоне;
- працоўны графік 2/2;
- заробак ад 710 рублёў.
Паводле інфармацыі на сайце асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, людзі з парушэньнямі слыху могуць уладкавацца ў крамы на:
- пр. Дзяржынскага, 126,
- Партызанскім праспэкце, 82;
- вул. Убарэвіча, 176;
- вул. Каменнагорскай, 3;
- пр. Пераможцаў, 84.
Умовы працы для інвалідаў-вазочнікаў арганізаваныя ў краме на пр. Дзяржынскага, 126.
Паводле законапраекту «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць у красавіку, 3% працоўных месцаў у любой арганізацыі маюць гарантавацца людзям з інваліднасьцю, апроч тых арганізацый, якія ва ўласнасьці аб’яднаньняў людзей з інваліднасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 3% працоўных месцаў. Што гарантуе новы законапраект людзям з інваліднасьцю