Амэрыканскі фондавы індэкс Dow Jones па выніках таргоў 3 студзеня зьнізіўся больш чым на 600 пунктаў. Біржавыя аналітыкі зьвязваюць падзеньне са зьніжэньнем цаны акцый Apple.
Раней кампанія ўпершыню за 12 гадоў заявіла аб магчымым зьмяншэньні выручкі з прычыны падзеньня попыту на тэхніку Apple у Кітаі.
Кіраўнік кампаніі Apple Тым Кук ў эфіры тэлеканалу CNBC удакладніў, што зьніжэньне пакупніцкага попыту зьвязана з запаволеньнем эканамічнага росту ў КНР, а таксама напружанасьцю ў гандлёвых адносінах паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На біржы ў Нью-Ёрку — рэкордны рост Dow Jones пасьля падзеньняНа фоне прагнозу кампаніі Apple інвэстары сталі пазьбягаць куплі акцый кампаніі і пачалі ўкладаць грошы ў менш рызыкоўныя актывы.
На момант адкрыцьця таргоў 3 студзеня на біржы NASDAQ акцыі Apple апусьціліся больш чым на дзевяць адсоткаў, а капіталізацыя — да 749 мільярдаў даляраў.
У жніўні летась кампанія Apple стала самай дарогай кампаніяй ЗША — яе капіталізацыя дасягнула аднаго трыльёну даляраў.
Тым ня менш, фондавыя аналітыкі не мяняюць свае рэкамэндацыі адносна карпарацыі і раяць купляць яе каштоўныя паперы.
Раней рэзкае падзеньне біржавых індэксаў ЗША назіраліся ў кастрычніку летась. Паводле вэрсіі Bloomberg, тады адным з падстаў для зьніжэньня сталі засьцярогі перад гандлёвай вайной з Кітаем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 найбагацейшых людзей сьвету за дзень зьбяднелі на 114 мільярдаў даляраўАдносіны ЗША і Кітаю застаюцца напружанымі ва ўмовах ўзаемнага павышэньня гандлёвых пошлін, а таксама крытыкі амэрыканскіх уладаў на адрас Пэкіну. Вашынгтон разглядае КНР у якасьці стратэгічнай пагрозы.
У пачатку кастрычніка віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс абвінаваціў кітайскі ўрад у правядзеньні агрэсіўнай ваеннай, эканамічнай і палітычнай кампаніі, накіраванай на пашырэньне ўплыву Пэкіну ў Злучаных Штатах і па ўсім сьвеце.