Як са словам „Каляды“ змагаліся ў БССР
Your browser doesn’t support HTML5
Найбольш старажытная народная назва галоўнага зімовага сьвята — Каляды. Зь імі змагаліся ў БССР: нават калядную песеньку пра Саўку, Грышку ды іхную дуду адцэнзуравалі. Само слова „Каляды“ было забароненым і жаданым цудам: „Мы чакаем Каляды з маленства і ня можам ніяк дачакацца...“ (М. Анемпадыстаў)