За сьвяточныя выходныя ў Беларусі супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі 830 дарожна-транспартных здарэньняў з матэрыяльным уронам, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
Усяго за навагоднія сьвяты:
- адбылося 30 аварый, у якіх 6 чалавек загінулі і 33 атрымалі траўмы;
- затрымалі 215 нецьвярозых кіроўцаў;
- за перавышэньне хуткасьці аштрафавалі 558 кіроўцаў;
- пакаралі 383 бяспраўнікаў;
- за парушэньне правілаў дарожнага руху да адказнасьці прыцягнулі 1,6 тысячы пешаходаў, 329 зь іх былі нападпітку.