Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало ў Эўрапейскі суд правоў чалавека пазоў у справе анэксіі Расеяй Крыму і парушэньня правоў чалавека на паўвостраве, паведаміў намесьнік міністра юстыцыі Ўкраіны і ўпаўнаважаны ў пытаннях ЭСПЧ Іван Лішчына.
Паводле яго, гэты пазоў будзе разгледжаны на пасяджэньні ЭСПЧ ў лютым.
Раней міністар юстыцыі Ўкраіны Паўло Пятрэнка паведамляў, што Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) пачне разглядаць пазовы Кіева супраць Расеі адносна Крыму і Данбасу. Ён падкрэсьліў, што ЭСПЧ аб’яднаў пяць заяваў у тры справы.
10 жніўня 2018 году Ўкраіна падала ў Эўрапейскі суд правоў чалавека новую міждзяржаўную скаргу ў дачыненьні да ўкраінскіх палітвязьняў Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна падала пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за палітвязьняўНа разглядзе Эўрапейскага суду правоў чалавека знаходзіцца таксама чатыры тысячы пазоваў грамадзян, зьвязаных з падзеямі ў анэксаваным Расеяй Крыме і на Данбасе.
Эўрапейскі парлямэнт заклікаў Расею неадкладна вызваліць усіх украінскіх палітычных вязьняў, якія былі незаконна затрыманыя, арыштаваныя і заключаныя ў турму.